Радыё

Айцец Фёдар Поўны пра традыцыі Радаўніцы і народныя памылкі

Настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска, протаіерэй Фёдар Поўны расказаў радыё Sputnik Беларусь аб сапраўдных традыцыях памінання памерлых на Радаўніцу і масавых народных традыцыях, якія не маюць ніякага дачынення да веры і рэлігіі.
Sputnik
Айцец Фёдар Поўны пра традыцыі Радаўніцы і народныя памылкі

У аўторак, праз тыдзень пасля свята Вялікадня, калі ў памяці ўсё яшчэ гучаць поўныя жыцця словы "Хрыстос уваскрос!", людзі звычайна ідуць на могілкі і памінаюць памерлых. Настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска, протаіерэй Фёдар Поўны нагадаў радыё Sputnik Беларусь аб тым, што назва "Радаўніца" паходзіць ад слова "радасць".

Радаўніца ў адселенай вёсцы: людзей няма, але могілкі павялічваюцца>>

"Мы як бы дзелімся з памерлымі радасцю аб уваскрослым Хрысце, які патаптаў смерцю смерць. Калі мы ўспамінаем памерлых, мы павінны ўмець забыцца пра сваё гора і сузіраць тое вялікае, што дзеецца ў вечным жыцці нашых спачыўшых родных. Усе меншае павінна быць адсунута, асабліва п'яный вячоркі на могілках, якія сталі традыцыяй", — кажа святар.

У гэты дзень трэба здзейсніць малітоўнае памінанне аб супакоі душы, таму што любая памяць пачынаецца з малітвы, а ўсе застоллі і прыгожыя надмагіллі патрэбныя не тым, хто сыйшоў, а тым, хто цяпер жывы, і такім чынам мы пачынаем займацца самападманам, падкрэслівае суразмоўца Sputnik.

"Душа чалавека просіць толькі аднаго — малітвы. Мы молімся, каб Госпад не па сваёй справядлівасці, але па літасьці і любові памілаваў душы памерлых. І калі мы вымольваем душы памерлых, то і яны, нашы блізкія, якія пайшлі ў вечнасць, маюць магчымасць і адвагу прасіць аб нас — тых, хто жыве, каб наш зямны шлях прывёў нас да вечнага жыцця", — распавядае айцец Фёдар.

Гутарку з настаяцелем прыхода храма Усіх Святых горада Мінска, протаіерэем Фёдарам Поўным пра традыцыі Радаўніцы слухайце на радыё Sputnik Беларусь.