МІНСК, 29 кра - Sputnik. Беларусь купіла ў Саудаўскай Аравіі першую партыю нафты, якая будзе дастаўлена танкерам, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"У порт Клайпеды 11 мая прыбудзе танкер з нафтай, закупленай у Саудаўскай Аравіі, у кампаніі Saudi Аramco", - удакладніў прэс-сакратар канцэрна.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра першую партыі нафты з Аравійскага паўвострава, а яе аб'ём складзе 80 тысяч тон. Пры гэтым ён не стаў казаць, ці плануюцца яшчэ пастаўкі сыравіны ад саудаўскай кампаніі.
Раней у канцэрне "Белнафтахім" распавялі, што плануюць і надалей працаваць над пастаўкамі стратэгічнай сыравіны з альтэрнатыўных крыніц.
май планы паставак з Расіі пацверджаны на ўзроўні 1,13 мільёна тон нафты", - паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім".
У сваю чаргу міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак пацвердзіў гатоўнасць паставіць на беларускія НПЗ большы аб'ём чорнага золата, калі гэта спатрэбіцца.