Фота

Дзень Перамогі: як адзначылі свята 9 Мая ў Беларусі

Sputnik

Многія прынялі ўдзел ва ўрачыстым парадзе Перамогі ў Мінску, назіралі за трансляцыямі свята па тэлебачанні і анлайн, і большасць успамінала сваіх родных, якія змагаліся з фашызмам, у коле сям'і ці ў сацсетках.

Адзначалі свята Перамогі не толькі ў беларускай сталіцы. Шмат хто з жыхароў Брэста з кветкамі, фотаздымкамі герояў і святочнымі стужкамі аддалі доўг загінулым у Брэсцкай крэпасці. З цёплым майскім настроем адсвяткавалі 9 Мая ў Гомелі, усклаўшы кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў. Нешматлюдна, але ўрачыста прайшоў мітынг каля мемарыяльнага комплексу "Тры штыкі" ў Віцебску і ля Вечнага агню ў Гродне.

Завяршыўся Дзень Перамогі святочным салютам.

1 / 28
Напярэдадні прайшла генеральная рэпетыцыя парада - горад рыхтаваўся да Дня Перамогі.
2 / 28
Многія мінчане паназіралі і сфатаграфавалі парад яшчэ ў пятніцу.
3 / 28
Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі. Перад пачаткам парада прэзідэнт падкрэсліў: "Дзень Перамогі для рэспублікі - свята святое".
4 / 28
Перад трыбунамі ўрачыстым маршам прайшлі 19 парадных разлікаў у колькасці больш за 3,5 тысячы чалавек.
5 / 28
Традыцыйна парад ваеннай тэхнікі ўзначальвае савецкі танк Т-34.
6 / 28
Ветэраны Вялікай Айчыннай на парадзе. З кожным годам з жыцця сыходзяць людзі, якія дабіліся Вялікай Перамогі. У Беларусі засталося 4,7 тысяч ветэранаў вайны, 1389 з іх жывуць у сталіцы.
7 / 28
Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў на Парадзе ў Дзень Перамогі ў Мінску. Напярэдадні пасол уручыў юбілейныя медалі ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гадоў былым франтавікам Пятру Кучараваму і Сямёну Берасневу.
8 / 28
У складзе механізаванай калоны прыняло ўдзел 16 парадных разлікаў, прайшла сучасная ваенная тэхніка: аўтамабілі "Кайман", "Волат", баявыя машыны "БелГрад", "Тор-М2", РСЗА "Паланэз", сучасныя апаратныя і комплексы сувязі, БЛА "Беркут ", "Кондар", "Буравеснік-МБ".
9 / 28
Сярод гасцей парада нямала дзяцей і студэнтаў, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту.
10 / 28
Мікалай Лукашэнка прыняў удзел у Парадзе Перамогі, але ў гэты раз быў ня побач з бацькам, а на трыбуне для гледачоў.
11 / 28
Самы любімы складнік парада - паветраны. У паветраным парадзе прынялі ўдзел знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя самалёты Як-130, вучэбна-трэніровачныя самалёты Л-39, ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 і Ан-26, а таксама верталёты Мі-24 і Мі-8МТВ5.
12 / 28
Упершыню ў парадзе войскаў Мінскага гарнізона прынялі ўдзел нядаўна пастаўленыя на ўзбраенне беларускай арміі знішчальнікі СУ-30 СМ.
13 / 28
Парад у беларускай сталіцы завяршыўся песняй "Дзень Перамогі".
14 / 28
Адзначалі свята Перамогі не толькі ў беларускай сталіцы. У Брэсцкую крэпасць-герой некаторыя прыйшлі сем'ямі.
15 / 28
Генадзь Касцюковіч прыйшоў на шэсце з партрэтам дзядзькі.
16 / 28
Ва ўскладанні кветак прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і рэлігійных канфесій.
17 / 28
У памяць аб загінуўшых у Другой сусветнай вайне ля мемарыяльнага комплексу "Тры штыкі" ў Віцебску пачуўся зброевы залп.
18 / 28
Святкаванне 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Гродне прайшло без масавых мерапрыемстваў. Кветкі ўсклалі ля Вечнага агню ў парку Жылібера.
19 / 28
Жыхары Гродна падыходзілі да Вечнага агню, фатаграфаваліся ля святочных плакатаў.
20 / 28
З цёплым майскім настроем адсвяткавалі 9 Мая ў Гомелі.
21 / 28
Абласны цэнтр да свята ў прамым сэнсе заквітнеў на вачах.
22 / 28
Невялікі мітынг прайшоў на плошчы Працы ў Гомелі раніцай. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўсклалі кветкі.
23 / 28
Позна ўвечары ў Віцебску прагрымеў традыцыйны салют на 9 Мая, гараджане прыйшлі глядзець яго на плошчу Перамогі.
24 / 28
Некаторыя віцябляне прыйшлі паглядзець салют у гонар 75-годдзя Перамогі сем'ямі, а хтосьці са сваёй другой палавінкай.
25 / 28
Святочны феерверк на Дзень Перамогі сабраў сотні гараджан на некалькіх пляцоўках у цэнтры Гродна ўвечары 9 мая. Убачыць салют ўжывую на плошчы Леніна сабралася некалькі соцень гараджан.
26 / 28
Увечары 9 мая святочны салют у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбыўся і ў сталіцы.
27 / 28
Дзень Перамогі завяршыўся ў Мінску святочным канцэртам і феерверкам.
28 / 28
Святочны салют асвяціў начное неба сталіцы.