11:27 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (93)
29 0 0

Гомель сёння святкуе Дзень Перамогі без ранейшага размаху, але людзей на вуліцы горада выйшла ўсё роўна шмат.

ГОМЕЛЬ, 9 мая - Sputnik. Святочную абстаноўку ў абласным цэнтры ствараюць кветкавыя клумбы, стракатыя сцягі і музыка ваенных гадоў.

З-за пандэміі каронавіруса 75-годдзе Перамогі Гомель сустракае без святочнага шэсця па галоўнай вуліцы горада. Традыцыйныя масавыя мерапрыемствы адменены, а тэматычныя спектаклі, канцэрты і выставы перамясціліся ў інтэрнэт-прастору.

Гомель в ожидании Дня Победы
© Sputnik / Мария Амелина
Гомель у чаканні Дня Перамогі

Напярэдадні святочнай даты ва ўсіх раёнах горада прайшлі ўрачыстыя ўскладанні кветак і вянкоў, а сёння гамяльчане прыйшлі аддаць даніну памяці тым, хто загінуў, да Вечнага агню на плошчу Працы.

Митинг на площади Труда в Гомеле утром 9 мая
© Sputnik / Мария Амелина
Мітынг на плошчы Працы ў Гомелі раніцай 9 мая

У размешчаным побач скверы знаходзіцца брацкая магіла 26 савецкіх воінаў і падпольшчыкаў, якія загінулі 1943-44 гадах у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тут жа ў 1951 годзе пахаваны Герой Савецкага Саюза Емяльян Барыкін. Да Дня Перамогі маладыя мастакі на фасадзе дзесяціпавярховага дома намалявалі мурал з яго партэрам.

Гомельская молодежь спешит запечатлеть себя на митинге 9 Мая
© Sputnik / Мария Амелина
Гомельская моладзь спяшаецца сфатаграфавацца на мітынгу 9 мая

Не колькасцю людзей, якія выйшлі сёння на плошчы, вымяраецца памяць, а канкрэтнымі справамі і ўчынкамі. На гэтым зрабіў акцэнт у сваім звароце да ўдзельнікаў мітынгу старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.

"Штогод у вобласці вядуцца работы па рамонце і рэстаўрацыі воінскіх пахаванняў, не спыняецца пошукавая праца. Толькі за мінулы год на мемарыяльныя дошкі нанесеныя больш за чатыры тысячы адноўленых імёнаў загінуўшых. У базе дадзеных праекта "Партызаны Беларусі" ўжо 85 тысяч імёнаў. У хуткім часе адкрыецца мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне", - нагадаў губернатар.

Представители власти возлагают цветы у Вечного огня на площади Труда
© Sputnik / Мария Амелина
Прадстаўнікі ўлады ўскладаюць кветкі ля Вечнага агню на плошчы Працы

Абласны цэнтр на свята ў прамым сэнсе заквітнеў на вачах. Яркія кветкавыя ўзоры ўпрыгожваюць гарадскія клумбы. Там, дзе няма магчымасці іх разбіць, устаноўлены кветкавыя кашпо.

Площадь Победы в Гомеле: новый цветочный ковер у фонтана
© Sputnik / Мария Амелина
Плошча Перамогі ў Гомелі: новыя кветкавы дыван каля фантана

Сярод тых, хто натхнёны ператварэннем Гомеля да 75-годдзя Вялікай Перамогі, 94-гадовы Мікалай Каспяровіч. У складзе Беларускіх франтоў ён граміў з процітанкавых гармат браню суперніка, дайшоў да Берліна.

Ветеран Великой Отечественной войны Николай Касперович
© Sputnik / Мария Амелина
Ветэран Вялікай айчыннай вайны Мікалай Каспяровіч

"Я бязмерна шчаслівы, што бачу мой Гомель такім прыгожым і дагледжаным. Рады, што дайшоў да 75-годдзя нашай слаўнай Перамогі і ўяўляю на мітынгу сваё пакаленне", - трохі саромеючыся увагі журналістаў, сказаў ветэран у пілотцы.

Мікалай Каспяровіч працаваў станочнікам на многіх заводах пасляваеннага Гомеля. А яшчэ старажыл горада віртуозна валодае баянам. Акампанаваў танцорам самага славутага самадзейнага калектыву Беларусі, калі ім кіраваў народны артыст Аляксандр Рыбальчанка.

Гомель празднично оформлен к 9 Мая
© Sputnik / Мария Амелина
Гомель святочна аформлены да 9 Мая

Сёння ў рэгіёне пражываюць каля 700 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Увечары ў іх гонар неба над Гомелем ўпрыгожыць святочны салют.

Гомельчане, несмотря на запреты медиков, спокойно разгуливают по городу
© Sputnik / Мария Амелина
Гамяльчане, нягледзячы на забароны медыкаў, спакойна разгульваюць па горадзе

А пакуль у цэнтральным парку і на магістральных вуліцах горада гучаць песні ваенных гадоў. Людзі, якія гуляюць па горадзе, у гэты сонечны дзень удыхаюць водар бэзу, смяюцца, фатаграфуюць адзін аднаго, атрымліваюць асалоду ад жыцця.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (93)
Тэги:
Дзень Перамогі, Гомель

Галоўныя тэмы