Нацбанк зноў знізіў стаўку рэфінансавання

Рэгулятар з 20 мая зніжае стаўку рэфінансавання адразу на 0,75 працэнтных пункта - да 8% гадавых.
Sputnik

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі да 8% гадавых, паведамілі сёння ў прэс-службе Нацбанка рэспублікі.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі крыху павялічыліся

У папярэдні раз Нацбанк змяняў стаўку рэфінансавання ў лютым, тады яна знізілася на 0,25 працэнтных пункта - з 9% да 8.75%.

"З 20 мая 2020 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 8,75 да 8 працэнтаў гадавых, стаўка па крэдыце овернайт - з 9,75 да 9 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт - з 7,75 да 7 адсоткаў гадавых", - паведамілі ў сераду ў Нацбанку.

Гэтыя рашэнні прынятыя праўленнем рэгулятара па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы. Наступнае пасяджэнне праўлення па гэтай тэме пройдзе ў жніўні.

Раней меркавалася, што сярэдняе значэнне стаўкі рэфінансавання ў 2020 годзе складзе 9,5%, аднак з-за існуючай эканамічнай сітуацыі ўлады пайшлі на паніжэнне паказчыка.

Стаўка рэфінансавання - гэта працэнт, пад які Нацбанк выдае крэдыты камерцыйным банкам. Зніжэнне гэтага паказчыка кажа аб павелічэнні прыбытковасці саміх банкаў і пра тое, што яны могуць прадастаўляць больш даступныя крэдыты насельніцтву. Аналітыкі сцвярджаюць, што са зніжэннем стаўкі эканамічны рост паскараецца.

Чытайце таксама: