Атрыманне меддаведкі ў школу або дзіцячы садок спрасцілі ў Беларусі

Новы метад атрымання медыцынскай даведкі будзе дзейнічаць у выпадку, калі бацькі на працягу года паклапаціліся аб праходжанні дыспансерызацыі.
Sputnik

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Працэдуру атрымання медыцынскай даведкі ў школу і дзіцячы сад спрасцілі, распавяла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Беларусі Таццяна Бурдзь.

На каронавірус у Беларусі захварэлі 3600 дзяцей - Мінздароўя

"У сувязі з эпідсітуацыяй мы змянілі нарматыўныя дакументы і палегчылі атрыманне медыцынскай даведкі", - паведаміла Бурдзь на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Паводле яе слоў, у шэрагу выпадкаў можна будзе не праходзіць усіх спецыялістаў. Такі спрошчаны метад атрымання даведкі будзе дзейнічаць з тым выпадку, калі бацькі на працягу года паказвалі сваё дзіця вузкім спецыялістам, гэта значыць загадзя паклапаціліся аб праходжанні дыспансерызацыі. Вынікі абследаванняў будуць улічаныя, і дзіця зможа атрымаць даведку ў паскораным рэжыме, патлумачыла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Яна таксама распавяла, што з аглядкай на цяперашнюю эпідсітуацыю можна будзе замовіць даведку анлайн. У Міністэрстве аховы здароўя разлічваюць, што гэтыя новаўвядзенні паменшаць колькасць дзяцей у паліклініках.
Пры гэтым яна асабліва падкрэсліла, што для праходжання прафаглядаў выдзелены асобны час.

Па словах Таццяны Бурдзь, каронавірусам у Беларусі заразіліся каля 3 600 дзяцей. У большасці выпадкаў захворванне працякае ў практычна бессімптомнай форме.