Фота

Беларусь масава збірае подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты - фота

Sputnik

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Беларусі пачаўся 21 мая. Людзі па некалькі гадзін стаяць у чарзе, каб пакінуць свой подпіс.

Лукашэнка: "майдана" у Беларусі не будзе - відэа

Зборшчыкі подпісаў у гэтую кампанію "ўзброеныя" не толькі спецыяльным пасведчаннем і падпіснымі лістамі, але таксама сродкамі індывідуальнай абароны - маскамі і пальчаткамі. У масках прыходзіць і вялікая частка грамадзян.

Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня ўключна. Не пазней за 20 чэрвеня ініцыятыўныя групы павінны будуць здаць падпісныя лісты для праверкі. А ў ліпені, калі ў прэтэндэнта будзе больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў і будуць выкананы іншыя патрабаванні заканадаўства, ён будзе зарэгістраваны кандыдатам.

Падпісацца можна за любую колькасць патэнцыйных кандыдатаў. За каго з іх галасаваць, грамадзяне будуць вырашаць падчас выбараў 9 жніўня.

1 / 25
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Беларусі пачаўся 21 мая.
2 / 25
У рамках гэтага этапу перадвыбарнай гонкі збор подпісаў ідзе рознымі спосабамі, у тым ліку і пры дапамозе пікетаў.
3 / 25
На пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску ў выхадныя дні прайшлі масавыя пікеты па зборы подпісаў.
4 / 25
Ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў.
5 / 25
Мерапрыемствы каля цэнтральнага сталічнага рынку працягваліся па некалькі гадзін.
6 / 25
Людзі актыўна пакідаюць подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.
7 / 25
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты праходзіў у Гродне. Людзі прыйшлі на пікет у мінулую нядзелю ў 12 гадзін і практычна адразу сталі ў доўгую чаргу.
8 / 25
Чарга падпісантаў расцягнулася практычна да сярэдзіны плошчы Савецкай. Столікі, дзе трэба пакідаць подпіс, стаялі насупраць Фарнага касцёла. А хвост - каля аптэкі ў будынку пальчаткавай фабрыкі.
9 / 25
У зборшчыка подпісаў павінна быць выдадзенае ЦВК пасведчанне, а таксама дакумент, які сведчыць асобу. Зразумела, павінны быць з сабой і падпісныя лісты. У гэтую кампанію да зборшчыкаў ёсць яшчэ адно патрабаванне: валодаць сродкамі індывідуальнай абароны - маскамі і пальчаткамі.
10 / 25
У Гомелі першы масавы пікет па зборы подпісаў адбыўся 28 мая.
11 / 25
Чарга да пікету цягнулася ўздоўж вуліцы Савецкай.
12 / 25
У жадаючых збіралі подпісы некалькі гадзін.
13 / 25
Асабліва актыўна ў Гомелі збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Сустракаюцца і пікеты іншых вылучэнцаў.
14 / 25
Дзеючае заканадаўства дазваляе пакідаць подпіс у падтрымку вылучэння кандыдатамі адразу некалькіх прэтэндэнтаў - пры жаданні вы можаце падтрымаць ўсіх 15 чалавек.
15 / 25
У Брэсце ў нядзелю людзі пачалі збірацца задоўга да пачатку пікетаў.
16 / 25
Шмат хто гатовы адстаяць некалькі гадзін, каб пакінуць подпіс. Чарга расцягнулася ад Савецкай да Маякоўскага.
17 / 25
Большасць з тых, хто прыйшоў - у масках з-за каронавіруса.
18 / 25
На этапе збору подпісаў публікаваць праграму забаронена. Адзінае, што вам могуць расказаць зборшчыкі - біяграфію патэнцыйнага кандыдата. Планы на выпадак абрання і іншыя лозунгі кандыдатаў могуць быць расцэненыя як незаконная агітацыя.
19 / 25
Збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты і ў Віцебску.
20 / 25
На плошчы каля ТРЦ "Марка-Сіці" размясціліся адразу тры ініцыятыўныя групы: Святланы Ціханоўскайі, Сяргея Чарэчаня і Валерыя Цапкалы.
21 / 25
Падпісацца можна за любую колькасць патэнцыйных кандыдатаў. За каго з іх галасаваць, грамадзяне будуць вырашаць падчас выбараў.
22 / 25
Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 9 жніўня.
23 / 25
Ініцыятыўная група дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую выбарчую кампанію ад пікетаў адмовілася. Подпісы збіраюць у грамадскіх прыёмны "Белай Русі". Ужо сабрана 200 тысяч подпісаў.
24 / 25
Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня ўключна. Не пазней за 20 чэрвеня ініцыятыўныя групы павінны будуць здаць падпісныя лісты для праверкі.
25 / 25
У ліпені, калі ў прэтэндэнта будзе больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў і будуць выкананы іншыя патрабаванні заканадаўства, ён будзе зарэгістраваны кандыдатам.