МІНСК, 2 чэр - Sputnik. У Беларусі ўжо выяўлена 44255 выпадкаў каронавіруса, паведамілі сёння ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Да раніцы аўторка ў Беларусі праведзена амаль 563 тысячы тэстаў на каронавірус.
Зарэгістравана 44255 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі колькасць выяўленых выпадкаў вырасла на 822 чалавекі - за апошнія некалькі тыдняў гэта мінімальны прырост.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 19195 чалавек - на 419 больш, чым напярэдадні.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 243 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Статыстыку захворвання на каронавірус па рэгіёнах Міністэрства аховы здароўя не агучвала ужо некалькі тыдняў.
Чытайце таксама:
- Усе хочуць вылучыцца: вірусолаг пра тое, як тэсціруюць вакцыны ад COVID-19
- На каронавірус у Беларусі захварэлі 3600 дзяцей - Мінздароўя
- Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад СOVID-19 завершаць да канца ліпеня
- Мінздароўя растлумачыла, які бальнічны даюць пацыентам з лёгкай формай COVID-19