Забарона на наведванне лясоў цалкам знятая ў Беларусі

Яшчэ ў панядзелак абмежаванні дзейнічалі ў некаторых раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей, аднак з-за дажджоў сітуацыя змянілася.
Sputnik

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Забаронуа на наведванне лясоў цалкам адмянілі ў Беларусі, пра гэта паведамілі ў міністэрстве лясной гаспадаркі.

Якім будзе надвор'е ў Беларусі ў чэрвені? Доўгатэрміновы прагноз

Па дадзеных на 1 чэрвеня забароны на наведванне лясоў дзейнічалі ў 19 раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей. Аднак ужо да вечара панядзелка было прынята рашэнне зняць іх.

"У Беларусі прайшлі дажджы, і пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася, знізіўся клас пажарнай небяспекі. Так што цяпер няма падстаў для абмежавальных мер. Райвыканкамы па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў аператыўна знялі абмежаванні на наведванне лясоў", - растлумачылі ў Мінлясгасе.

Абмежаванні пачалі ўводзіць у краіне ў сярэдзіне сакавіка бягучага года - на фоне сухога надвор'я і адсутнасці ападкаў. Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 737 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш як 6,3 тысячы гектараў.

Адсочваць, у якіх раёнах наведванне лясоў трапіла пад забарону, можна з дапамогай інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Мінлясгаса. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсяго дня.