Бабарыка ўжо выдаткаваў на выбары 42 тысячы рублёў, Лукашэнка - ні капейкі

Усяго, па дадзеных Цэнтрвыбаркама, спецыяльныя выбарчыя рахункі ўжо адкрылі сем патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.
Sputnik

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Цэнтрвыбаркам абнавіў сёння дадзеныя па паступленнях і выдатках са спецыяльных рахункаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

Прэтэндэнты ў прэзідэнты маюць права адкрываць спецыяльныя рахункі, сродкі з якіх ідуць на пакрыццё выдаткаў у рамках перадвыбарнай гонкі.

Паводле апублікаваных сёння дадзеных, адкрылі рахункі пакуль сем прэтэндэнтаў: Віктар Бабарыка, Сяргей Чарэчэнь, Валерый Цапкала, Ганна Канапацкая, Аляксандр Таболіч, Андрэй Дзмітрыеў і Святлана Ціханоўская. Астатнія сем прэтэндэнтаў, уключаючы дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, рахункі яшчэ не адкрывалі.

Ад нуля да 155 тысячаў

Лідарам па аб'ёме сродкаў, што паступілі на сёння з'яўляецца Бабарыка: да яго на рахунак было пераведзена ледзь больш за 155 тысяч рублёў, з іх каля 42 тысяч ужо былі выдаткаваныя.

Беларусь масава збірае подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты - фота

На рахунак Цапкалы было пераведзена 29530 рублёў, з іх экс-кіраўнік ПВТ ужо выдаткаваў 24236 рублёў.
На рахунак экс-дэпутата Канапацкой паступіла роўна чатыры тысячы рублёў, з якіх ужо выдаткаваныя 3044. У астатніх прэтэндэнтаў сумы куды больш сціплыя.

Так, на рахунак Ціханоўскай паступіла 440 рублёў, якія пакуль не выкарыстаныя. У Таболіча - 40 рублёў, марнаванняў таксама не было. На рахунак Дзмітрыева прыйшлі толькі два рубля, яны не выдаткаваныя. Чарэчэню пакуль пераводаў не было.

Прэтэндэнты ў прэзідэнты магу адкрыць рахунак на працягу ўсёй кампаніі: сродкі ідуць на друк розных матэрыялаў, аплату арэнды або наём супрацоўнікаў, а таксама на іншыя мэты. Разліковыя рахункі для выбаршчыкаў апублікаваныя на сайце ЦВК.

Нагадаем, фізічныя асобы могуць ахвяраваць не больш за 20 базавых велічынь, юрыдычныя - не больш за 50 базавых велічынь. Пры гэтым прэтэндэнты могуць цалкам сфарміраваць фонд за свой кошт. Агульная сума выдаткаў на выбарчую кампанію кандыдата не можа перавышаць 243 тысячы рублёў.

Зараз прэтэндэнты ў прэзідэнты збіраюць подпісы ў падтрымку свайго вылучэння: для рэгістрацыі кандыдатам патрабуецца не менш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў. Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня.