Міхаіл Басалыга: мастак, які ажывіў старонкі кніг

Сёння не стала беларускага мастака-графіка Міхаіла Басалыгі. Глядзіце яго кніжныя ілюстрацыі і чытайце біяграфію на Sputnik.
Sputnik

Міхаіл Басалыга нарадзіўся 1 мая 1942 года ў Слуцку. З дзяцінства ён захапляўся маляваннем, пачатковую адукацыю ў ім атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў. Пасля Міхаіл Басалыга паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1963 годзе. Пасля заканчэння вучылішча мастак пачынае ўдзельнічаць у шматлікіх выставах па ўсёй краіне.

"Суровы рэалізм" Мая Данцыга і яго вайна

Прадоўжыў адукацыю Міхаіл Басалыга ў Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз – Беларуская акадэмія мастацтваў) і скончыў яго ў 1970 годзе, а праз год стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў. У 1989 мастак стаў у ім старшынёй графічнай секцыі, а ў 1993 годзе вярнуўся ў Мінскае мастацкае вучылішча ўжо ў якасці педагога.

Міхаіл Басалыга ў асноўным працуе ў тэхніках афорта, літаграфіі і лінагравюры. Да першай паловы 80-х гадоў мастак займаўся пераважна афармленнем кніг. Сярод яго работ ілюстрацыі да твораў Пятруся Броўкі, Максіма Танка, Генадзя Бураўкіна, Янкі Купалы. Некаторыя працы Міхаіл выконваў у суаўтарстве з братам – Уладзімірам Басалыгам, які таксама з'яўляецца вядомым мастаком.

З канца 80-х гадоў Міхаіл Басалыга працуе пераважна ў станковай графіцы. У яго творчасці пераважае тэма сярэднявечнай спадчыны беларускіх зямель. Каб дакладна перадаць знешні выгляд і характары персанажаў, мастак звяртаецца да гістарычных дакументаў.

Працы Міхаіла Басалыгі неаднаразова адзначаліся рознымі ўзнагародамі. Яны неаднаразова экспанаваліся на беларускіх і замежных выставах: у ЗША, Балгарыі, Венгрыі і нават Японіі. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях іншых гарадоў, у дзяржаўных і прыватных калекцыях.

Чытайце таксама: 

  • Напалеон Орда: летапісец беларускай архітэктуры
  • Барыс Аракчэеў: спявак беларускай прыроды
  • "Суровы рэалізм" Мая Данцыга і яго вайна
  • Шагал і Віцебск: гісторыя кахання, якая працягнулася пасля смерці
  • Вешчыя сны і космас: пяць цікавых фактаў пра Язэпа Драздовіча