МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 57333, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Да раніцы пятніцы ў Беларусі праведзена амаль 822 тысячы тэстаў на каронавірус COVID-19.
На сёння выяўлена ўжо 57333 выпадкі COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 676 чалавек.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 35275 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус. За суткі іх колькасць вырасла на 1252 чалавека.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 337 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў сярод пацыентаў з пацверджаным COVID-19.
Чытайце таксама:
- Вірус яшчэ не пераможаны, пра гэта трэба ўвесь час памятаць - Мінздароўя
- Мінздароўя растлумачыла, якія лекі атрымаюць бясплатна хворыя на COVID