Каля 15 тысяч вайскоўцаў і больш за 200 адзінак ваеннай тэхнікі прынялі ўдзел у Парадзе Перамогі. У гэтым годзе ён прайшоў 24 чэрвеня, што сімвалічна, бо менавіта ў гэты дзень у апошні год вайны адбыўся легендарны, гістарычны парад пераможцаў.
На парад былі запрошаныя высокія замежныя госці - лідары краін постсавецкай прасторы, а таксама кіраўнікі дзяржаў далёкага замежжа.
Сімвалізуючы агульную перамогу, разам з расійскімі ваеннымі па Чырвонай плошчы прайшлі вайскоўцы з краін СНД - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана.
Перад пачаткам парада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з віншавальным словам, у якім яшчэ раз нагадаў пра ролю ўсяго савецкага народа ў перамозе над нацызмам.
Парад завяршыўся традыцыйнай паветранай часткай. А пасля Пуцін разам з замежнымі гасцямі ўшанаваў памяць загінулых салдат у Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да Магілы Невядомага Салдата.