Прыватны калекцыянер перадаў для экспазіцыі ў галерэі "Арт-Беларусь" тры працы мастака Парыжскай школы Восіпа Любіча.
У карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка знаходзілася 14 работ Любіча, з іх шэсць - жывапісных. Але дзякуючы прыватнай ініцыятыве, хоць сама калекцыя і "далучана" да крымінальнай справы, творы мастакоў Парыжскай школы працягваюць экспанавацца ў галерэі.
Пасля таго, як уласную калекцыю банка змясцілі ў сховішча, таксама размешчанае ў галерэі, на сценах засталіся толькі QR-коды з інфармацыяй пра карціны, якія тут віселі. Ініцыятарам экспанавання жывапісных палотнаў Любіча стаў ананімны прыватны калекцыянер.
Праект, у рамках якога экспануецца мастак, назвалі "Баланс белага". Любіч заставаўся далёкі ад палітычных страсцей. Ён цалкам апускаўся ў сваю творчасць, яго цікавілі асобы, прадметы, інтэр'еры, пейзажы, якія яго атачалі. Каб расказаць пра іх, у сваіх працах выкарыстоўваў бялілы, якія прыглушаць насычаныя колеру.У галерэі распавялі, што гэта не адзіная прапанова, якую тут атрымалі, так што, верагодна, у будучыні беларусы змогуць убачыць на выставе працы і іншых мэтраў.
А пакуль у галерэі ёсць і зусім незвычайныя экспанаты. Сярод іх - скрыня ад "Вяртання блуднага сына", скульптуры Восіпа Цадкіна, якая да нядаўняга часу экспанавалася ў віцебскім музеі. На мінулым тыдні скульптуру пагрузілі ў скрыню, у якой яна ў свой час зрабіла практычна кругасветнае падарожжа - з Японіі на аўкцыён у Нью-Ёрк, а адтуль - у Беларусь. Цяпер гэты твор таксама знаходзіцца ў апячатаным сховішчы на тэрыторыі галерэі.
Перажываць за захаванасць экспанатаў у дадзены момант не варта - сховішча праектавалася спецыяльна для захоўвання твораў мастацтва, усе неабходныя нормы, закліканыя забяспечыць яго захаванасць, выкананы.
Пакуль што адзіным аб'ектам мастацтва з карпаратыўнай калекцыі банка, якое застаецца за межамі сховішчА, з'яўляецца скульптура Цадкіна "Носьбіт дарункаў". Яна ўстаноўлена ў Мінску на вуліцы Прытыцкага побач з офісам Белгазпрамбанка. Перамясціць яе ў сховішча было б невыканальнай задачай - гэтая скульптура важыць каля тоны.
З'явіўся ў галерэі і адсутны там да нядаўняга часу аб'ект - тэлевізар. На ім без перапынку паказваюць навіны, знятыя рознымі СМІ, у якіх, сярод іншага, распавядаюць аб мецэнацкіх праектах банка.
З'явіўся ў галерэі і адсутны там да нядаўняга часу аб'ект - тэлевізар. На ім без перапынку паказваюць навіны, знятыя рознымі СМІ, у якіх, сярод іншага, распавядаюць аб мецэнацкіх праектах банка.
Глядзіце на відэа, што новага з'явілася ў галерэі "Арт-Беларусь" з таго моманту, як карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка "далучылі" да крымінальнай справы.