Нацбанк атэставаў Ермакову для кіравання банкам пры банкруцтве

Спецыяльная кваліфікацыйная камісія праводзіла атэстацыю Ермаковай на двух паседжаннях.
Sputnik

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Экс-кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова прызнана атэставанай і адпаыядаючай патрабаванням, што прад'яўляюцца да антыкрызіснага ўпраўляючага пры банкруцтве банка, адпаведнае рашэнне прыняў рэгулятар пасля пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі.

Бабарыка можа быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты - ЦВК

Нацыянальны банк праводзіць атэстацыю топ-менеджменту беларускіх банкаў на пасяджэннях спецыяльнай кваліфікацыйнай камісіі. У чэрвені праз атэстацыю двойчы прайшла Надзея Ермакова, якую 15 чэрвеня прызначылі кіраўніком часовай адміністрацыі Белгазпрамбанка.

Так, на пасяджэнні камісіі 12 чэрвеня Ермакову прызналі "адпавядаючай кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад'яўляюцца да пасадаў кіраўніка, члена калегіяльнага выканаўчага органа банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі".Яшчэ адно пасяджэнне камісіі прайшло 15 чэрвеня - у дзень афіцыйнага прызначэння Ермаковай.

Па яго выніках Ермакову прызналі атэставанай і адпавядаючай кваліфікацыйным патрабаванням, "што прад'яўляюцца да антыкрызіснага ўпраўляючага пры банкруцтве банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі". Ёй выдалі спецыяльны атэстат антыкрызіснага кіраўніка пры банкруцтве банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі № 11.

Пра прычыны неабходнасці Ермаковай прайсці кваліфікацыю як антыкрызіснаму кіраўніку банка інфармацыі няма. Зараз, паводле дадзеных на сайце рэгулятара, адпаведныя атэстаты дзейнічаюць усяго ў двух менеджараў у краіне.

Справа Белзагазпрамбанка

На пачатку чэрвеня ў Белгазпрамбанк прыйшлі з ператрусамі супрацоўнікі фінансавай міліцыі Камітэта дзяржкантролю: шэраг былых і цяперашніх супрацоўнікаў банка падазраюцца ў фінансавых махінацыях. Па справе затрыманыя больш за два дзясяткі чалавек, у тым ліку Віктар Бабарыка, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта і раней узначальваў банк. Яшчэ да затрымання экс-банкір заяўляў пра тое, што на працягу 20 гадоў ні адна праверка не мела сур'ёзных прэтэнзій да працы Белгазпрамбанка.

Пасля ператрусаў ДФР і ўзбуджэння крымінальнай справы Нацбанк Беларусі прыпыніў працу дзеючага складу праўлення Белгазпрамбанка і прызначыў часовую адміністрацыю на чале з Надзеяй Ермаковай.

Асноўныя акцыянеры - Газпрамбанк і Газпрам - заявілі аб незаконнасці дзеянняў Нацбанка ў прызначэнні часовай адміністрацыі: гэта парушае як беларускае заканадаўства, так і нормы ЕАЭС.

У самім Белзазпрамбанку пасля назначэння часовай адміністрацыі заяўлялі пра тое, што гэта ніяк не адбілася на фінансавай стабільнасці банка.