МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Прэтэндэнт на пасаду кіраўніка Беларусі Віктар Бабарыка можа працягнуць удзел у выбарах, калі ЦВК зарэгіструе яго ў якасці кандыдата.
Выбары прэзідэнта пройдуць 9 жніўня. У рамках палітычнай кампаніі па 19 чэрвеня ўключна 13 прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду збіраюць подпісы за сваё вылучэнне кандыдатамі. У іх ліку экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, якога разам з сынам у мінулы чацвер затрымалі супрацоўнікі ДФР.
У чацвер Ярмошына паведаміла, што да цяперашняга часу два палітыка здалі ў тэрытарыяльныя выбаркамы неабходную колькасць подпісаў - Бабарыка і дзеючы беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Мінімум для рэгістрацыі складае 100 тысяч сапраўдных подпісаў выбаршчыкаў. Рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатамі будзе прымаць ЦВК.
"Што тычыцца яго знаходжання ў следчым ізалятары, то гэта абмяжоўвае толькі яго магчымасць удзелу ў галасаванні. Пасіўнае выбарчае права, то бок магчымасць быць абраным, да прысуду суда гэта права не абмежавала", - заявіла РІА "Новости" кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.
Яна патлумачыла, што перашкодай для рэгістрацыі Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты ў дадзеным выпадку могуць стаць парушэнні, выяўленыя ў ходзе збору подпісаў у яго падтрымку. "З'явяцца доказы гэтага - значыць, будзе разглядацца пытанне па сутнасці", - сказала кіраўнік ЦВК.
Па словах Ярмошынай, калі Бабарыка, знаходзячыся ў СІЗА, падпіша заяву аб згодзе балатавацца і па даверанасці перадасць яе ў ЦВК разам з дэкларацыяй аб даходах і яшчэ шэрагам дакументаў, ён можа быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты.
У той жа час Ярмошына звярнула ўвагу, што агітацыю ў рамках выбарчай кампаніі Бабарыка весці не зможа, аднак агітацыю маюць права весці давераныя асобы палітыка, якіх ён зможа зарэгістраваць у колькасці да 30 чалавек.
Справа Белгазпрамбанка
Ператрусы ў Белгазпрамбанку прайшлі 11 чэрвеня: у КДК заявілі аб узбуджэнні крымінальнай справы за фінансавыя махінацыі - ухіленне ад выплаты падаткаў і легітымізацыю атрыманых злачынным шляхам сродкаў.
У пятніцу сітуацыю, што адбываецца ў Белгазпрамбанку пракаментавалі асноўныя акцыянеры - Газпрам і Газпрамбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоваў ЕАЭС.
Экс-старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка заяўляў пра тое, што на працягу 20 гадоў яго кіраўніцтва Белгазпрамбанкам пытанняў да дзейнасці арганізацыі ніколі не ўзнікала. Тое, што адбываецца ён называў палітычнай замовай і рэйдарскім захопам банка.