Фота

Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці - фота

Sputnik

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса ў Беларусі з размахам адзначылі Дзень Незалежнасці. Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Штогод яно адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў.

У сталіцы ўдзень прайшло ўрачыстае шэсце па праспекце Незалежнасці. У калоне ішлі сыны беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікі, ветэраны, гараджане і госці сталіцы.

Крайняй кропкай шэсця стала Плошча Перамогі, дзе ўсіх сустракаў кіраўнік дзяржавы. Ён павіншаваў беларусаў са святам, а затым выйшаў пагутарыць з ветэранамі і мінчанамі.

На гэтым свята не скончылася. На пляцоўцы каля Палаца спорту выступалі артысты, працавалі летнія кафэ. На Кастрычніцкай плошчы паказвалі навінкі тэхнікі.

Завяршыўся дзень салютам, які прагрымеў у розных кропках Беларусі.

1 / 29
Святочныя мерапрыемствы адкрыла патрыятычнае шэсце "Беларусь памятае". Удзел у ім прынялі больш за 11 тысяч чалавек.
2 / 29
Героямі свята, безумоўна, былі ветэраны
3 / 29
Сыны прэзідэнта Дзмітрый, Мікалай і Віктар таксама ішлі ў калоне
4 / 29
Галоўныя святочныя мерапрыемствы разгарнуліся ў самым цэнтры Мінска - на Плошчы Перамогі
5 / 29
Манумент Перамогі быў літаральна абсыпаны кветкамі, якія мінчане неслі сюды з самай раніцы
6 / 29
3 ліпеня Кастрычніцкая плошча ператварылася ў велізарны выставачны комплекс - айчынныя аўтагіганты прывезлі ў цэнтр сталіцы свае дасягненні.
7 / 29
БЕЛАЗ выставіў дзве адносна невялікія мадэлі кар'ерных самазвалаў - 55 і 45-тоннікі.
8 / 29
Выстава вельмі спадабалася маленькім беларусам.
9 / 29
Ва ўсіх раёнах сталіцы разгарнуліся святочныя пляцоўкі, але самая вялікая ў цэнтры - каля Палаца спорту.
10 / 29
Масавыя гулянні разгарнуліся на плошчы каля Палаца спорту.
11 / 29
Творчыя ансамблі падарылі мінчанам і гасцям сталіцы яркі святочны канцэрт.
12 / 29
Дзень Незалежнасці сапраўднае народнае свята і адзначаць яго трэба з размахам.
13 / 29
Ніводнае свята ў горадзе не абыходзіцца без традыцыйнага святочнага шашлыка
14 / 29
Уся Беларусь - ад сталіцы да самых маленькіх вёсак - адзначала галоўнае дзяржаўнае свята.
15 / 29
Так адзначалі Дзень Незалежнасці ў вёсцы Перароўскі Млынок пад Жыткавічамі.
16 / 29
Ад самай раніцы ў горадзе можна было сустрэць гродзенцаў у вышыванках.
17 / 29
Для самых актыўных раніца 3 ліпеня пачалася з бадзёрай размінкі на беразе Нёмана.
18 / 29
Ганаровымі гасцямі свята сталі жыхары Гродна, якія памятаюць жахі вайны.
19 / 29
Прадстаўнікі працоўных калектываў на адкрыцці дошкі Гонару ў Віцебску.
20 / 29
Улады горада ўсклалі кветкі да віцебскага манумента "Тры штыкі".
21 / 29
Нягледзячы на пахмурнае надвор'е і тое, што праграма з-за пандэміі была скарочана, на мерапрыемства прыйшло шмат гараджан.
22 / 29
Адной з галоўных падзей свята стала адкрыццё фантана на Свіслачы.
23 / 29
Набярэжная зайграла новымі фарбамі.
24 / 29
Гаворачы аб фантане, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў яго інавацыйным.
25 / 29
Кульмінацыяй свята стаў маляўнічы салют.
26 / 29
А перад салютам адбылася традыцыйная акцыя "Праспяваем гімн разам".
27 / 29
Феерверк размаляваў неба над сталіцай у васьмі кропках.
28 / 29
Салют на 3 ліпеня ў Віцебску.
29 / 29
Салют на 3 ліпеня ў Віцебску.