У Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты

Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах намечана правесці 9 жніўня бягучага года па ўсёй Беларусі і на участках для галасавання, створаных у дыпмісіях за мяжой.
Sputnik

Штабы Бабарыкі і Цапкалы аспрэчваюць вынікі праверкі подпісаў
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе ў Беларусі з 5 па 14 ліпеня, гаворыцца на сайце Цэнтрвыбаркама.

Згодна з дзеючым заканадаўствам рэспублікі рэгістрацыя кандыдатаў пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў. Галасаванне падчас галоўнай электаральнай кампаніі прызначана на 9 жніўня.

Дакументы ў Цэнтрвыбаркам здолелі падаць наступныя сямёра ўдзельнікаў электаральнай гонкі:

  • Віктар Бабарыка,
  • Андрэй Дзмітрыеў,
  • Ганна Канапацкая,
  • Аляксандр Лукашэнка,
  • Святлана Ціханоўская,
  • Валерый Цапкала,
  • Сяргей Чарэчань.

На папярэднім этапе - праверкі подпісаў - з кампаніі выбыў Валерый Цапкала. Цікава, што, прызнаўшы большую колькасць подпісаў за яго кандыдатуру несапраўдным, Цэнтрвыбаркам залічыў на карысць Ганны Канапацкой і Сяргея Чарэчаня больш подпісаў, чым яны падалі.

Вынікі галасавання ЦВК павінен падвесці не пазней 19 жніўня. Другі тур выбараў, калі ў ходзе першага этапу галасавання не будзе відавочнага пераможцы, павінен адбыцца на працягу двух тыдняў - да 23 жніўня.