Лукашэнка: мы гатовыя шмат чаму навучыцца ў Славакіі

Кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу Славакіі, які наведаў парад Перамогі ў Мінску.
Sputnik

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь гатовая ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва ў адносінах са Славакіяй, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Ёзэфам Мігашэм.

Кіраўнік дзяржавы сёння асабіста ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу, які наведаў парад 9 мая ў Мінску. У ходзе гутаркі з дыпламатам Лукашэнка ахарактарызаваў адносіны паміж краінамі як "вельмі добрыя", канстатаваў ён і вялікі патэнцыял у эканамічным супрацоўніцтве.

"Пагадзіцеся, асноўны паказчык - 220 мільёнаў долараў тавараабароту - гэта зусім няшмат. Але, калі ўлічыць, што ўвогуле ніякага не было тавараабароту ў свой час, гэты рост - ён значны. Але мы можам больш, мы гатовыя супрацоўнічаць самым цесным чынам з вашай цудоўнай Славакіяй, мы гатовыя па многіх напрамках вучыцца ў вас (а ў вас ёсць чаму вучыцца, пачынаючы ад спорту і заканчваючы пытаннямі прамысловага развіцця). Мы гатовыя ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва", - выказаўся прэзідэнт, якога цытуе БелТА.

Рашэнне аб узнагароджанні пасла Славакіі было прынята ў чэрвені - тады быў падпісаны адпаведны ўказ.

Лукашэнка: мы гатовыя шмат чаму навучыцца ў Славакіі

Пасля наведвання дыпламатам параду ён падаў прашэнне аб адстаўцы, так як МЗС Славакіі запатрабаваў ад пасла тлумачэнняў гэтага ўчынку. Неўзабаве Мігаш пакіне Беларусь, імя яго пераемніка яшчэ не вызначана.