Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

Фашысцкія карнікі знішчылі вёску Фёдараўка і спалілі мясцовае насельніцтва ў 1944 годзе - цяпер на гэтым месцы знаходзіцца памятны камень.
Sputnik

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Энтузіясты з вёскі Фёдараўка Любанскага раёна Мінскай вобласці за ўласныя сродкі ўсталявалі помнік у памяць ахвярам фашызма, адкрыццё манумента адбылося у Дзень Незалежнасці Беларусі.

"Нас проста вядуць забіваць": гета ў Крынках ва ўспамінах таго, хто выжыў

Вёска Фёдараўка – адна з соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкія карнікі знішчылі населены пункт і спалілі мясцовых жахароў 23 лютага 1944 года. Цяпер, дзякуючы ініцыятыве Ганны Аркадзьеўны Пратасеня (у дзявоцтве Скраблевіч, - Sputnik) тут знаходзіцца памятны камень.

"Ідэя у мяне была ўжо даўно, але мясцовыя ўлады не падтрымалі. Тады мы вырашылі рэалізаваць гэты праект самастойна. Камень падрыхтавалі вельмі хутка – літаральна за месяц. Цяпер у нас ёсць месца, куды можна зайсці пакланіцца, пакласці кветкі. Гэта важна не только для нас, але і для нашых дзяцей і унукаў таксама", - тлумачыць яна.

Таксама ў планах зрабіць своеасаблівую дошку памяці, дзе былі б фотаздымкі ўсіх жыхароў Фёдараўкі, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Гэта будзе наш Бессмяротны полк", - дадае Ганна Аркадзьеўна.

Патрапіла на цырымонію і мясцовая жыхарка Вера Васільеўна Касцючэнка (у дзявоцтве Казлоўская, - Sputnik), якой было дзевяць гадоў, калі адбыліся гэтыя падзеі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любанскі раён быў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На гэтай тэрыторыі размяшчаліся шэсць партызанскіх брыгад агульнай кольксцю ў 6 тысяч байцоў, што дазволіла сфарміраваць Любанска-Кастрычніцкую партызанскую зону.

Вызвалілі Любанскі раён у выніку наступальнай аперацыі "Баграціён" часцямі 28-й арміі Першага Беларускага фронта.

Чытайце таксама: