МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 64 003, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Да раніцы аўторка ў Беларусі праведзена больш за 1,078 мільёна тэстаў. За суткі спецыялісты зрабілі яшчэ 4027 аналізаў на каронавірус.
Зарэгістравана 64 003 выпадкі каронавіруса. За суткі іх стала больш на 199 - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, складае 51 902, за суткі іх колькасць вырасла на 782 пацыента.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 436 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, за суткі зарэгістравана сем новых смяротных вынікаў.
Раніцай у аўторак на сустрэчы з актывам Мінска прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў аб пераадоленні цяжкай сітуацыі з каронавірусам у сталіцы - тут яна была найбольш напружанай. "Разбіўкау" па рэгіёнах Міністэрства аховы здароўя не дае з мая.
Чытайце таксама:
- Адзінай вакцыны не атрымаецца? Вірусолаг ацаніў новыя мутацыі COVID-19
- ААН: шэраг краін, у тым ліку і Беларусь, прыніжаюць сур'ёзнасць каронавіруса
- Расійскія лекі ад каронавіруса ўжо паставілі ў Беларусь