Беларусь закупіла ў ЗША яшчэ 80 тысяч тон нафты

Танкер з нафтай адправіцца ў Беларусь ужо сёння, на пачатку жніўня ён прыбудзе ў порт Клайпеды, адкуль па чыгунцы сыравіну транспартуюць на НПЗ "Нафтан" у Наваполацк.
Sputnik

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Беларусь закупіла ў ЗША другую партыю нафты ў памеры 80 тысяч тон, пра гэта паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Па плане жнівеньскіх паставак сёння ў амерыканскім порце Beaumont стаў пад загрузку і рыхтуецца да адпраўкі ў Беларусь танкер з 80 тысячамі тон нафты гатунку White Eagle Blend (WEB). Тэрмін прыбыцця ў Клайпеду - 6-8 жніўня", - распавёў ён.

З Клайпедскага порта сыравіну даставяць па чыгунцы на НПЗ "Нафтан" у Наваполацку. Паводле слоў Цішчанкі, уся партыя нафты патрапіць на завод у жніўні.

Азербайджан паставіць для Беларусі чарговую танкерную партыю нафты

"Гэта ўжо другі танкер ў гэтым годзе ў рамках беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва па дыверсіфікацыі паставак нафты для беларускіх НПЗ", - адзначыў прадстаўнік "Белнафтахіма".

Нагадаем, першую партыю нафты ў ЗША Беларусь закупіла пасля візіту Дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа ў Мінск. Менавіта тады паміж Пампеа і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам былі дасягнуты дамоўленасці аб куплі сыравіны.

Чытайце таксама: