МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Пытанні стварэння айчыннай вакцыны супраць COVID-19 абмеркавалі беларускія навукоўцы ў Мінску, гаворка ідзе пра імунізацыю насельніцтва ва ўмовах актыўнай цыркуляцыі штамаў віруса, паведамілі ў НАН.
Падчас піку пандэміі каронавіруса ў Беларусі была створана міжведамасная рабочая група па распрацоўцы вакцыны супраць COVID-19, якую ўзначаліў старшыня прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў.
"Да распрацоўкі айчыннай вакцыны прыцягнутыя вядучыя навукоўцы краіны", - паведамілі Sputnik у НАН Беларусі.
Там таксама асабліва падкрэслілі важнасць стварэння сваёй вакцыны, паколькі існуе залежнасць краіны ад папуляцый штамаў, якія цыркулююць.
Таксама навукоўцамі было ўзнята пытанне аб тым, што ў Беларусі неабходна стварыць айчынную навуковую школу з экспертаў для адаптацыі і ацэнкі існуючых і стварэння новых вакцын.
Чытайце таксама:
- У фонд для забеспячэння доступу да вакцыны ад COVID аб'ядналіся 165 краін