Лукашэнка - пра пратэсты: мы гэта ўжо праходзілі, узгадайце 2010-ы

Паводле слоў Лукашэнкі, варыянт звяржэння ўлады або расхіствання абстаноўкі застаецца і сёння актуальным.
Sputnik

МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Цяперашняя сітуацыя з пратэстамі ў Беларусі падобная да той, што адбывалася ў рамках выбарчай кампаніі 2010 года, пра гэта заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Відэафакт: як прайшоў першы пікет за Ціханоўскую ў Мінску

Фрагмент размовы Лукашэнкі з дэсантнікамі, які раней не публікаваўся, увечары ў нядзелю ў сваім эфіры паказаў тэлеканал АНТ.

Так, кіраўнік дзяржавы выказаўся пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, - у тым ліку і пра стыхійныя акцыі пратэст, якія ў чэрвені і ліпені праходзяць у рэгіёнах.

"Паколькі цяперашняя сітуацыя ў нейкіх дэталях падобная на тую (выбары 2010 года - Sputnik), гэта кажа пра тое, што пакуль вось гэты варыянт - звяржэння існуючага ўрада ці ж расхіставання абстаноўкі - застаецца па-ранейшаму актуальным... Ніхто супраць нас звонку нападаць не будзе, сітуацыя іншая", - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка нагадаў тым, у каго "памяць кароткая", што ў 2010-м гэта ўжо праходзілі.

"І тады як раз усё пачыналася для таго, каб нас паставіць на калені: увялі санкцыі, нахілялі, не атрымліваецца... І тады на чарговых прэзідэнцкіх выбарах вырашылі паставіць на калені, арганізаваўшы гэтую банду, кінуўшы на Дом ураду", - заявіў прэзідэнт.

Па словах кіраўніка дзяржавы, тады было чатыры сотні "агрэсіўных баевікоў", "плюс 400, якія маглі там варушыцца, а астатнія - разявакі, у асноўным шмаркулі, якіх аддаваць (трэба было - Sputnik) пад распіскі маці".

Пасля выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 некалькі тысяч чалавек прайшлі па праспекце Незалежнасці і сабраліся на плошчы Незалежнасці ў цэнтры сталіцы, падчас акцыі нехта біў дзверы Дома ўрада. У выніку, тых, хто сабраўся, разагналі супрацоўнікі сілавых органаў, некалькі сотняў чалавек былі затрыманыя - у тым ліку шэраг кандыдатаў у прэзідэнты на тых выбарах. Пасля таго, што адбылося, Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да Беларусі, дзеянне якіх было спынена толькі ў 2015 годзе.