Аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы з Мінска ў Вільнюс, Каўнас і Варшаву

У літоўскую сталіцу з 31 ліпеня аўтобусы будуць хадзіць з Беларусі тройчы ў дзень, у польскую - мінімум раз у суткі.
Sputnik

МІНСК, 25 ліп - Sputnik. "Мінсктранс" аднаўляе штодзённыя рэйсы па міжнародных маршрутах у Вільню, Каўнас, Варшаву, паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства.

"Белавія" працягнула прыпыненне некаторых рэйсаў у Еўропу і СНД

З-за пандэміі каронавіруса ў сярэдзіне сакавіка нашы краіны-суседкі абмежавалі ўезд замежнікам і некаторыя з рэйсаў былі часова адменены. Аднак ужо ў чэрвені аднавіліся аўтобусныя перавозкі з Мінска ў Варшаву - паездкі ажыццяўляліся чатыры разы на тыдзень. Цяпер іх частата павялічылася.

З 31 ліпеня "Мінсктранс" адновіць штодзённыя рэйсы па маршруце Мінск-Варшава праз Баранавічы і Брэст. Аўтобусы будуць выязджаць з беларускай сталіцы ў 8:00 і 19:00, з польскай - у 12:00 і 19:30.

Як удакладнілі ў даведачнай службе "Мінсктрансу", аўтобусы прыватных беларускіх кампаній зараз ходзяць у Вільнюс праз дзень. З 31 ліпеня аднавіць свае паездкі мае намер літоўскі перавозчык, час адпраўлення ад нашага Цэнтральнага вакзала - штодня ў 16:00 і 19:00. Таксама з гэтага чысла пачнуць курсіраваць і аўтобусы беларускага прадпрыемства, яны будуць выязджаць з нашай сталіцы ў 9:30, з літоўскай - у 16:00.

З канца ліпеня адновяць штодзённыя рэйсы па маршруце Мінск-Каўнас праз Ашмяны, Вільню, Вевіс. Адпраўленне ад Цэнтральнага вакзала ў 7:30, з Каўнаса - у 16:00.

Нагадаем, што пакуль трапіць у Польшчу і Літву могуць толькі пэўная катэгорыі беларускіх грамадзян і жыхары тых краін, у якіх спрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя. Аднак, мяркуючы па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі, не выключана, што і беларусы хутка апынуцца ў гэтым спісе.