МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Расійскі цэнтр "Вектар" пачынае ў панядзелак клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Расспажыўнагляда.
Дазвол на правядзенне выпрабаванняў вакцыны на людзях у цэнтры атрымалі яшчэ ў пятніцу.
"Першыя добраахвотнікі будуць вакцынаваны 27 ліпеня ў рамках пратаколу клінічных выпрабаванняў", - удакладняецца ў паведамленні.
Навукоўцы цэнтра "Вектар" аднымі з першых заняліся распрацоўкай прэпарата ад COVID-19: сёння над вакцынай працуе больш за сотню спецыялістаў. Яе даклінічныя даследаванні завяршыліся 10 ліпеня. Планавалася, што тэсты стартуюць у сярэдзіне месяца, паведамлялася таксама, што ў іх паўдзельнічае 300 добраахвотнікаў.
Паводле слоў гендырэктара цэнтра Рыната Максютава, першы этап клінічных даследаванняў плануюць завяршыць у верасні. Калі будуць атрыманы добрыя вынікі па яе бясшкоднасці і імунагеннасці, пачнецца рэгістрацыя вакцыны.
Напрыканцы чэрвеня навукоўцы "Вектара" працавалі над трыма прататыпамі вакцыны супраць каронавіруса: усе яны паспяхова прайшлі выпрабаванні на здольнасць фармаваць імунны адказ, іх палічылі найбольш прасунутымі з пункту гледжання атрыманых вынікаў.