"Мінбудархітэктуры заклікае ўсіх, хто лічыць неабходным выказаць свой пункт гледжання ў выглядзе мітынгу або забастоўкі, не перашкаджаць працы будкомплексу... Рабочыя цэха і будпляцоўкі - не месца для выражэння сваіх асабістых палітычных перакананняў і меркаванняў", - гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.
Рабочым таксама нагадваюць, што сілай на працоўных месцах ніхто нікога ўтрымліваць не будуць.
Да таго ж, падкрэслілі ў міністэрстве, пратэстныя акцыі ў працоўных цэхах і на будпляцоўках недапушчальныя - гэта аб'екты павышанай небяспекі.
"Акрамя таго, працэс будаўніцтва спалучаны са мноствам рызык, грэбаваць якімі нельга. Спыніць будоўлю ці няякасна выканаць будаўнічыя працы - гэта значыць нанесці ўдар па звычайным грамадзянам краіны, якія не змогуць атрымаць ключы ад доўгачаканых кватэр", - дадалі ў ведамстве.
Масавыя акцыі пратэсту пачаліся пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.
Нязгодныя з вынікамі выбараў з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. З мінулага тыдня на шматлікіх прамысловых гігантах краіны пачаліся мітынгі пратэсту, якія перайшлі ў забастоўкі.