Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле звестак ЦВК, атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская заняла другое месца.
У першыя дні па краіне праходзілі несанкцыянаваныя акцыі, якія жорстка падаўляліся сілавікамі. У далейшым на шэрагу беларускіх прадпрыемстваў прайшлі мітынгі рабочых, якія выказвалі сваю незадаволенасць вынікамі выбараў і выступалі ў падтрымку мірных пратэстоўцаў і затрыманых падчас акцый. Крыху пазней на мітынгі сталі выходзіць прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, якія падтрымліваюць вынікі выбараў.
Глядзіце ў фотастужцы - што адбывалася ў цэнтры Мінска 20 жніўня.