Вайскоўцы правядуць комплексныя вучэнні на гродзенскім кірунку

Днямі міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў аб ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны і выступіў з ініцыятывай правесці вучэнні.
Sputnik

МІНСК, 22 жні - Sputnik. Комплексныя вучэнні на гродзенскім кірунку пройдуць з 28 па 31 жніўня, паведаміла ў пятніцу прэс-служба міністэрства абароны.

Мінабароны: ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы

"Для правядзення комплекснага тактычнага вучэння створана зводная групоўка войскаў, у склад якой уваходзяць паветрана-дэсантныя, мотастралковыя, танкавыя, артылерыйскія падраздзяленні, а таксама разлікі беспілотных лятальных комплексаў і радыёэлектроннай барацьбы", - гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што некалькі верталётаў будуць перебазаваныя з аэрадрома Мачулішчы на аэрадром Ліда. На 174-м вучэбным палігоне ВПС і ў СПА "Даманава" зенітныя ракетныя артылерыйскія дывізіёны выканаюць баявыя стрэльбы з зенітнага гарматнага ракетнага комплексу "Тунгуска".

"Для забеспячэння дзеянняў зводнай групоўкі парашутна-дэсантны батальён 103 ОВДБР здзейсніў марш у прызначаны раён і прыступіў да адпрацоўкі пытанняў вядзення контрдыверсійных дзеянняў", - дадалі ў прэс-службе.

Мерапрыемства будзе праходзіць пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Тэма вучэнняў - "Падрыхтоўка і вядзенне абарончых і спецыяльных дзеянняў на тактычным кірунку".

Раней кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў аб ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны і прапанаваў правесці комплексныя тактычныя вучэнні з войскамі заходняга аператыўнага камандавання на гргодзенскім тактычным кірунку. Ініцыятыву ўхваліў Аляксандр Лукашэнка.