МУС: на нядзельных пратэстах у Мінску сабраліся каля 20 тысяч чалавек

Усяго за мінулыя суткі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах складзена 79 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Sputnik

МІНСК, 24 жні - Sputnik. Неабходныя меры па падтрыманні парадку і забеспячэнні бяспекі ў сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Беларусі шэрагу грамадска-палітычных масавых мерапрыемстваў прыняты ў рэспубліцы. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі ў панядзелак.

Затрыманняў падчас акцыі апазіцыі ў Мінску не было - МУС

"У Мінску і іншых абласных цэнтрах з 12:00 збіраліся грамадзяне для ўдзелу ў анансаванай раней пратэстнай акцыі. Максімальная колькасць тых, хто сабраўся зафіксавана ў сталіцы - каля 20 тысяч чалавек, Брэсце і Гродне - не больш за тры тысячы чалавек", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Вольга Чамаданава.

Паводле звестак МУС, пасля збору грамадзяне з бела-чырвона-белымі сцягамі, транспарантамі і іншай атрыбутыкай прайшлі па вуліцах і праспектах гарадоў: у Мінску асноўным месцам збору стала плошча Незалежнасці, ад якой мітынгоўцы прайшлі да абеліска "Мінск - горад-герой".

"На скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава колькасць удзельнікаў не перавысіла 15 тысяч. Усяго за мінулыя суткі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах складзена 79 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях", - паведамілі ў ведамстве.

Адзначаецца таксама, што некаторыя асобы і інтэрнэт-рэсурсы "па-ранейшаму актыўна заклікаюць грамадзян прыняць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, замоўчваючы пры гэтым, што за падобныя дзеі прадугледжаны як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасці".

Так, нагадваюць у МУС, санкцыя артыкула 23.34 КоАП прадугледжвае штраф у памеры да 50 базавых велічынь для фізічнай асобы або адміністрацыйны арышт, санкцыя артыкула 293 Крымінальнага кодэкса - пазбаўленне волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў. Ведамства заклікае не паддавацца на правакацыі.

Чытайце таксама: