Пачаліся суды над членамі Каардынацыйнага савета апазіцыі

Адміністрацыйныя справы апазіцыянераў, якія былі затрыманыя напярэдадні, суд разглядае ў рэжыме анлайн па скайпе.
Sputnik

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Суд Заводскага раёна Мінска пачаў разгляд справы сябра Каардынацыйнага савета, лідара стачачнага камітэта МТЗ Cергея Дылеўскага, паведамілі Sputnik у судзе.

Сілавікі затрымалі членаў Каардынацыйнага савета Кавалькову і Дылеўскага

Па словах суразмоўцаў агенцтва, у суд паступілі адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да яшчэ аднаго члена КС Вольгі Кавалькова. "Суд разглядае пратаколы па скайпе" - распавялі ў судзе.

Як удакладнілі ў прэс-службе Каардынацыйнага савета, на Вольгу Кавалькову складзены адміністрацыйны пратакол па арт.23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф альбо адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Таксама суд Заводскага раёна Мінска сёння разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненні да старшыні стачкаму Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандра Лаўрыновіча.

Як раней паведамляла агенцтва, апазіцыйныя палітыкі былі затрыманыя напярэдадні супрацоўнікамі міліцыі ў рамках адміністрацыйнага працэсу і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.

Раней Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета. Пракуроры лічаць, што дзейнасць гэтага органа накіравана на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Расследаваннем гэтай справы займаецца Следчы камітэт.

Чытайце таксама: