Каардынацыйны савет заявіў пра спрэчны статус урада Беларусі

На думку членаў КС, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паспяшаўся прызначыць новы ўрад, хоць упаўнаважаны быў зрабіць гэта толькі пасля афіцыйнай цырымоніі інаўгурацыі, якая пройдзе ў кастрычніку.
Sputnik

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Каардынацыйны савет сумняваецца ў правамернасці прызначэння новага ўрада прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, пра гэта заявіла член прэзідыума КС Марыя Калеснікава ў сваім відэазвароце.

Міклашэвіч: стварэнне Каардынацыйнага савета не з'яўляецца канстытуцыйным

У прыватнасці, сумненні выклікае само прызначэнне членаў Савета міністраў, якія сышлі ў адстаўку пасля выбараў прэзідэнта, але былі праз некалькі дзён зноў прызначаныя на свае пасады ў тым жа складзе дзеючым кіраўніком дзяржавы.

"Толькі пасля інаўгурацыі зноў абраны прэзыдэнт упаўнаважаны прызначыць новы ўрад. Інаўгурацыя павінна быць праведзена да 9 кастрычніка, аднак ужо 19 жніўня прэзідэнт прызначыў новы ўрад. Да правядзення цырымоніі інаўгурацыі ўрад не мог быць прызначаны", - падкрэсліла Калеснікава.

Член прэзідыума КС таксама адзначыла, прэм'ер-міністра краіны прэзідэнт можа прызначыць толькі са згоды Палаты прадстаўнікоў. Такі механізм прапісаны ў Канстытуцыі рэспублікі, але ён быў праігнараваны.

"Гэта азначае, што пасля інаўгурацыі варта таксама атрымаць згоду Палаты прадстаўнікоў, і толькі пасля гэтага можа быць сфарміраваны склад новага ўрада. На бягучы момант новы ўрад прызначаны прэзідэнтам з парушэннем заканадаўства. Статус ўрада спрэчны", - рэзюмавала Марыя Калеснікава.
Каардынацыйны савет быў створаны па ініцыятыве Ціханоўскай. Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце яго стварэння - пракуроры лічаць, што дзейнасць гэтага органа накіравана на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Расследаваннем гэтай справы займаецца Следчы камітэт.

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нязгодныя з вынікамі выбараў людзі з вечара 9 жніўня штодня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстоўцаў, у бальніцах апынуліся сотні чалавек. Па апошніх дадзеных, ахвярамі сталі тры чалавекі.