МІНСК, 25 жні - Sputnik. Канстытуцыя Беларусі не прадугледжвае стварэнне грамадскіх органаў па пераглядзе вынікаў выбараў, заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда рэспублікі Пётр Міклашэвіч журналістам у аўторак.
Напярэдадні ў інтэрв'ю нямецкай медыякампаніі Deutsche Welle экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што мае намер арганізаваць каманду, якая занялася б падрыхтоўкай да новых выбараў кіраўніка дзяржавы.
"Канстытуцыя не прадугледжвае магчымасці стварэння грамадскіх органаў і арганізацый, правамоцных пераглядаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Таму стварэнне Каардынацыйнага савета, які вызначыў сабе за мэту перагляд выбараў прэзідэнта Беларусі не ў парадку, вызначаным Канстытуцыяй і ў выбарчым заканадаўстве, з'яўляецца неканстытуцыйным", - сказаў Міклашэвіч.
Паводле яго слоў, Канстытуцыя - гэта асаблівы грамадскі дагавор, які вызначае арганизацыю грамадства і дзяржавы, сістэму дзяржаўнай улады, парадак яе фарміравання, ўзаемадзеяння асобы, грамадства і дзяржавы.
"Усе грамадзяне краіны, органы дзяржаўнай улады абавязаныя кіравацца канстытуцыйнымі палажэннямі і выконваць іх патрабаванні", - адзначыў старшыня КС.
Ён адзначыў, што ў Беларусі адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з'яўляецца народ. І менавіта народ правамоцны ў формах i межах, вызначаных Канстытуцыяй, прымаць удзел у фарміраванні дзяржаўнай улады.
"На мінулых выбарах 9 жніўня беларускі народ выказаў свабоднае волевыяўленне і абраў прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку, дэмакратычнасць і легітымнасьць выбараў прэзідэнта пацвярджаецца захаваннем прынцыпаў і нормаў Канстытуцыі ў выбарчым працэсе", - сказаў Міклашэвіч.
Суд звярнуў увагу, што неабходна ўсім грамадзянам, а таксама суб'ектам грамадска-палітычных адносін выконваць рэжым канстытуцыйнай законнасці.
У Беларусі на мінулым тыдні па ініцыятыве Ціханоўскай быў створаны Каардынацыйны савет. Генпракуратура распачала крымінальную справу за заклікі да зьвяржэння ўлады. Справу расследуе Следчы камітэт.