Мінабароны папярэдзіла аб руху ваеннай тэхнікі па дарогах Гродзеншчыны

Ваенная тэхніка будзе перамяшчацца па дарогах агульнага карыстання ў рамках тактычнага вучэння, з-за гэтага могуць узнікнуць цяжкасці ў аўтамабілістаў.
Sputnik

МІНСК, 28 жні - Sputnik. Вялікая колькасць ваеннай тэхнікі ў бліжэйшыя тры дні будзе перасоўвацца па дарогах у Гродзенскай вобласці, пра гэта кіроўцаў папярэдзілі ў міністэрстве абароны Беларусі.

Мінабароны: ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы

"У перыяд з 28 па 31 жніўня будзе праводзіцца комплекснае тактычнае вучэнне на Гродзенскім напрамку. У ходзе правядзення вучэння спланаваныя перамяшчэнні значнай колькасці ваеннай тэхнікі, што можа ўскладніць рух па дарогах агульнага прызначэння", - распавялі ў прэс-службе ведамства.

У пятніцу ў рамках вучэння ваенная тэхніка будзе перасоўвацца па дарогах у раёне возера Юбілейнае - Дабравольшчына - Гневеншчына - Немейшы - Бакуны. У суботу, 29 жніўня, транспарт Мінабароны можна будзе сустрэць у раёне Фолюш - Падлабенне - Пушкары - Зарачанка - Каўбаска - Белыя Балоты. 30 жніўня ён будзе перамяшчацца ў мясцовасці Дайлідкі - Жукевічы, Бросты - Саломенка, Дайлідкі - Квасоўка, Каменка - Каўпакі, Сухмені - Зарубічы.

"Просім жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў быць вельмі ўважлівымі на гэтых участках дарогі, беручы пад увагуўмовы надвор'я", - звярнуліся да аўтамабілістаў ў Мінабароны.

Комплекснае тактычнае вучэнне ва ўзброеных сілах Беларусі было вырашана правесці пасля пасяджэння Савета бяспекі на мінулым тыдні, на якім прэзідэнт даў даручэнні розным ведамствам. З таго моманту Мінабароны праводзіла падрыхтоўку да яго.