МІНСК, 31 жні - Sputnik. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, як чакаецца, сустрэнецца з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем 2 верасня ў расійскай сталіцы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Другога верасня чакаюцца перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Расіі і Беларусі ў Маскве", - сказала РІА Новости Захарава.
Факт візіту кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея ў Маскву пацвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"2 верасня запланаваны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Маскву для перамоваў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым", - цытуе Глаза БелТА.
Раней кіраўнікі беларускага і расійскага МЗС у тэлефоннай размове абмеркавалі тэму поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі і рэакцыю Захаду. Таксама абмяркоўваліся перспектывы аднаўлення бесперашкоднага перасячэння сумеснай мяжы, закрытай некаторы час таму ў сувязі з каронавірусам.
У гутарцы з Макеем Лаўроў рашуча асудзіў спробы знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы беларускай дзяржавы і выказаў цвёрдую падтрымку ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, палітычны крызіс разгарэўся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта, на якіх, паводле афіцыйных дадзеных ЦВК, у шосты раз перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80,1% галасоў. У краіне пачаліся масавыя пратэстныя акцыі не згодных з вынікамі выбараў, якія ў першыя дні пасля выбараў жорстка падаўляліся сілавікамі.