Фота

1 верасня ў вясковай школе. Як прайшоў дзень ведаў на Палессе

Sputnik

Калі ў Мінску лінейкі адбыліся толькі для першакласнікаў, то ў вёсцы Азяраны усё было традыцыйна: кветкі, белыя банты, першы званок. У гэтай сярэдняй школе ў Жыткавіцкім раёне, куды ходзяць дзеці з суседніх вёсак Перароў, Хвоенск, Чэрнічы, Пагост, у Дзень ведаў пабываў фотакарэспандэнт Sputnik.

У міністэрстве адукацыі вырашылі даць магчымасць кіраўнікам навучальных устаноў узяць на сябе адказнасць і вырашыць, праводзіць у сябе 1 верасня ўрачыстыя мерапрыемствы ці не. У Мінску большасць з іх выбралі варыянт лінеек з удзелам толькі першых і адзінаццатых класаў, каб абмежаваць колькасць людзей і не ствараць ідэальнае асяроддзе для распаўсюджвання COVID-19. Большасць школьнікаў у Беларусі яшчэ 31 жніўня сустрэліся са сваімі класнымі кіраўнікамі і сёння ўжо павінны сесці за парты.

 

1 / 16
1 верасня ў вясковай школе.
2 / 16
Хлопцы спяшаюцца на лінейку.
3 / 16
Новы навучальны год пачаўся сёння ў беларускіх школьнікаў.
4 / 16
У гэтую школу ў Жыткавіцкім раёне ходзяць дзеці з суседніх вёсак Перароў, Хвоенск, Чэрнічы, Пагост.
5 / 16
Калі ў Мінску лінейкі адбыліся толькі для першакласнікаў, то ў вёсцы Азяраны ўсё было традыцыйна: кветкі, белыя банты, першы званок.
6 / 16
У міністэрстве адукацыі вырашылі даць магчымасць кіраўнікам навучальных устаноў узяць на сябе адказнасць і вырашыць, праводзіць у сябе 1 верасня ўрачыстыя мерапрыемствы ці не.
7 / 16
У Азяранах лінейка адбылася.
8 / 16
Бацькі прывялі дзяцей у школу.
9 / 16
Празвінеў першы званок.
10 / 16
Пасля лінейкі традыцыйна разыходзяцца па класах.
11 / 16
Якім будзе новы навучальны год на фоне палітычнай сітуацыі, якая склалася ў краіне, тут не абмяркоўваюць.
12 / 16
1 верасня ў сярэдняй школе ў вёсцы Азяраны Жыткавіцкага раёна.
13 / 16
Многія дзеці селі за парты ў першы раз.
14 / 16
Дзень ведаў адзначаюць па ўсёй краіне.
15 / 16
"Я вырас тут".
16 / 16
Пасля летніх канікул дзеці зноў вярнуліся за парты.