У Кіеве адрэагавалі на словы Лаўрова пра ўкраінскіх экстрэмістаў у Беларусі

Учора Лаўроў на сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем заявіў, што "каля 200 экстрэмістаў, натрэніраваных на ўкраінскай тэрыторыі, зараз знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь".
Sputnik

МІНСК, 3 вер - Sputnik. Украіна не вядзе ніякай падрыўной дзейнасці ў Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

У сераду ў Маскве кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем заявіў, што радыкальныя дзеянні ў ходзе дэманстрацыяў у Беларусі правакуюцца і фінансуюцца з тэрыторыі Украіны. У прыватнасці, паводле яго слоў, у рэспубліцы знаходзяцца каля 200 падрыхтаваных ўкраінскіх экстрэмістаў.

"Украіна не вяла, не вядзе і не будзе весці ніякай падрыўной дзейнасці супраць Беларусі", - напісаў Кулеба на сваёй старонцы ў Facebook у сераду.

Паводле яго слоў, дадзеныя аб 200 экстрэмістах – "плод балючай фантазіі" таго, хто прадаставіў іх Лаўрову.

Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца амаль месяц. Яны пачаліся адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне, на якіх перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. На думку прыхільнікаў апазіцыі, вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя.