"Ідэалы застаюцца нязменнымі": Купалаўскі тэатр адзначае стогадовы юбілей

У прэс-службе ўстановы падкрэслілі, што за сваю гісторыю тэатр перажыў шмат няпростых момантаў, але "ніводны з іх не змог знішчыць яго дух".
Sputnik
Павялічыліся ўласныя даходы і заробкі: Купалаўскі падвёў вынікі 2019 года
"Заўсёды прытрымліваючыся ідэалаў захавання нацыянальнага тэатральнага мастацтва, купалаўцы фарміравалі брэнд беларускага тэатра, годна неслі статус нацыянальнай установы культуры. Дзякуючы людзям, якія калісьці назвалі сябе купалаўцамі, беларуская драматургія і рэжысура, беларускае слова і акцёрскае майстэрства адукоўвалі і пашыралі кругагляд нашага народа", распавялі ў прэс-службе тэатра.
Для беларускай культуры Купалаўскі тэатр з’яўляецца сапраўды легендарнай пляцоўкай. Менавіта ў будынку тэатра адбываліся падзеі, якія вызначылі жыццё Беларусі на доўгі тэрмін: у ім праходзілі лёсавызначальныя з’езды і паседжанні, а ў 1919 годзе была прынятая і першая Канстытуцыя БССР.
Пазней у тым жа будынку ставіліся легендарныя беларускія спектаклі – "Паўлінка", "Тутэйшыя", "Пінская шляхта" і іншыя. Глыбокі след у гісторыі тэатра пакінулі таленавітыя акторы Глеб Глебаў, Стэфанія Станюта, Віктар Тарасаў; рэжысёры Еўсцігней Міровіч, Леў Літвінаў, Валерый Раеўскі.
"Змяняюцца эпохі і людзі, палітычныя строі і рэжымы, а ідэалы Купалаўскага тэатра застаюцца нязменнымі. Дзякуючы Купалаўскаму тэатру, мы як нацыя ўносім у палітру свету яскравы і непаўторны колер, бо цікавыя свету тым, што нас адрознівае, і тым, чым здольныя дапоўніць і расквеціць сусветную культуру. Купалаўскі тэатр – гэта залаты фонд беларускай нацыі, зорка ў небе, якая нікоглі не згасне", - дадалі ў тэатры і падкрэслілі, што за сваю гісторыю тэатр перажыў шмат няпростых момантаў, але "ніводны з іх не змог знішчыць дух Купалаўскага тэатра".

Што адыблося ў Купалаўскім?

Нагадаем, что зараз тэатр зачынены да канцы лістапада. Адмененыя ўсе запланаваныя пастаноўкі, уключаючы прэм'еры "En souvenir de Шагал" і "Тутэйшыя", а таксама юбілейны вечар з нагоды 100-годдзя тэатра. У трупе зараз працуюць 15 акцёраў.
Акцёрам Купалаўскага тэатра падпісалі заявы аб звальненні
У жніўні быў звольнены гендырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка. Ён быў пазбаўлены пасады на наступны дзень пасля свайго ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску, дзе заклікаў да адстаўкі міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і ўсіх адказных за жорсткае абыходжанне з затрыманымі.
Калектыў тэатра заступіўся за свайго былога кіраўніка. Супрацоўнікі патрабавалі аднаўлення Латушкі на пасадзе і адстаўкі міністра культуры Юрыя Бондара.
Работнікі Купалаўскага таксама заявілі пра свой намер звольніцца ў выпадку, калі гэтыя патрабаванні не будуць задаволеныя. Аднак Бондар, які прыбыў у тэатр, заявіў, што іх заявы разгледзіць новы кіраўнік тэатра - прадстаўнік Мінкульта Валерый Грамада.
Пасля гэтых падзей з тэатра звольнілася больш за 60 супрацоўнікаў, сярод якіх Народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, мастацкі кіраўнік і рэжысёр Мікалай Пінігін, народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, вядучы акцёр і рэжысёр Павел Харланчук.
У далейшым кіраўнік Мінкульта Юрый Бондар паведаміў, што ў міністэрства ёсць некалькі планаў па аднаўленні работы тэатра.
Чытайце таксама: