МІНСК, 18 вер - Sputnik. У бліжэйшы час рэстаўратары плануюць закансерваваць руіны цэнтральнага корпуса і аркад Ружанскага палаца, паведаміў намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.
Інфармацыю Sputnik пацвердзіла начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.
"Так, сапраўды, у аблвыканкама ёсць намер правесці кансервацыю руін і аркад палаца. Рэстаўрацыя - гэта досыць працяглы і доўгатэрміновы праект, які патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў, таму мясцовыя ўлады прынялі правільнае рашэнне па захаванні замка. Узгадайце тыя ж Мірскі і Нясвіжскі замкі, якія аднаўляліся вельмі доўга і таксама кансерваваліся", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.
Хвір дадала, што невядома, колькі працэс кансервацыі зойме часу. "Брэсцкі аблвыканкам абвясціў тэндэр на выкананне праектных работ для кансервацыі, але дазволу, якое выдаем мы, у іх пакуль няма. У хуткім часе павінны звярнуцца. Таксама хутка дакументы на кансервацыю атрымае касцёл архангела Міхаіла ў Мсціславе", - распавяла спецыяліст.
Згодна з рэстаўрацыйным праектам на месцы руін у Ружанах плануецца размясціць шматфункцыянальны культурны комплекс, невялікую гасцініцу і кафэ. Аздабленне будзе цалкам у барочным стылі.