МІНСК, 25 вер - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала "чорны спіс", куды ўключыла 101 службовую асобу з Беларусі, якія маюць дачыненне да гвалту і рэпрэсій у адрас жыхароў рэспублікі.
"Беларускія ўлады не змянілі сваіх адносінаў да мірных пратэстаў. Па-ранейшаму непрапарцыйна ўжываецца сіла, ажыццяўляецца блакіроўка сайтаў незалежных СМІ, узбуджаюцца крымінальныя справы і канфіскуюцца носьбіты дадзеных", - сказана ў паведамленні МЗС.
У санкцыйны спіс, які быў сфармаваны ў ходзе кансультацый паміж трыма краінамі Балтыі (Латвія, Літва і Эстонія), увайшлі кіраўнікі і вышэйшыя службовыя асобы з адміністрацыі прэзідэнта, сілавых структур рэспублікі і іншых устаноў. Людзям з гэтага спісу будзе забаронены ўезд у Латвію, Літву і Эстонію.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч звярнуў увагу, што спіс можа быць пашыраны.
Разам з Рыгай свой спіс прадставілі і эстонцы. Афіцыйны Талін пашырыў свой санкцыйных спіс, уключыўшы ў яго яшчэ 98 чалавек. Раней, нагадаем, у яго ўваходзілі 30 службовых асоб.
Раней кіраўнік МУС Літвы Рыта Тамашунене падпісала загад, які забараняе ўезд у краіну 30 грамадзянам Беларусі, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.
Чытайце таксама:
- Беларусь у адказ на санкцыі прыме меры ў адносінах да замежных СМІ
- Спікер Дзярждумы РФ: Еўрапарламент умешваецца ва ўнутраныя справы Мінска