Фота

Выстава "Белагра" адкрылася ў Мінску

Sputnik

Выставу "Белагра" ў гэтым годзе прымеркавалі да VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сярод экспанатаў - лепшыя сельскагаспадарчыя распрацоўкі ў сферы жывёлагадоўлі, вытворчасці ўгнаенняў, аграпрамысловай тэхнікі, прадуктаў харчавання і адзення.

Арганізатары на адкрытай пляцоўцы прадставілі больш за 200 узораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы. У выставачным павільёне беларускія і замежныя вытворцы выставілі самае сучаснае абсталяванне і матэрыялы для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Праграма выставы напоўнена В2В сустрэчамі, практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі.

Падчас "Белагра" пройдуць ўсенародны дэгустацыйны Конкурс "Чэмпіён смаку", "Конкурс на лепшую племянную карову", Конкурс "Лепшы араты", выстава сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы. Упершыню адбудзецца конкурс "Лепшы племянны конь".

30-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020" пройдзе з 29 верасня па 4 кастрычніка ў Мінску на тэрыторыі Футбольнага манежа. У гэтым годзе ў аграрным форуме прымуць удзел каля 400 кампаній з 15 краін свету.

1 / 18
Кандытары прадставілі на выставе цуды кулінарыі, як напрыклад, гэты шакаладны цмок.
2 / 18
Вар'яцкі Капялюшнік - сапраўдны твор мастацтва.
3 / 18
Дэгустацыя беларускіх сыроў.
4 / 18
Вэнджанае парася на выставе - у цэнтры ўвагі.
5 / 18
Памідоры чэры асвяжаюць усё гэта мясное вар'яцтва.
6 / 18
З мяса нашы кулінары могуць прыгатаваць усё, што заўгодна.
7 / 18
Кніга з сала ўжо стала традыцыйным упрыгажэннем вітрын.
8 / 18
Вось такі рамантычны карабель атрымаўся з сушак і хлеба.
9 / 18
Барбі ў беларускім хамоне - чым не лэдзі Гага?
10 / 18
Яшчэ адзін ваў-экспанат: каўбасныя ружы.
11 / 18
Загадаць жаданне на "Белагра" можа кожны.
12 / 18
Дзяўчыны сустракаюць наведвальнікаў выставы ў масках.
13 / 18
Выстава сельгастэхнікі на Белагра - 2020.
14 / 18
Цікаўная козачка.
15 / 18
Традыцыйна на "Белагра" выбіраюць лепшую карову.
16 / 18
Свінкі спакойна рэагуюць на выставу і наведвальнікаў.
17 / 18
Гаспадыні рыхтуюць сваіх падапечных да конкурсу.
18 / 18
На выставе - унікальныя пароды баранчыкаў.