Сёння беларускія медыкі пачалі вакцынацыю ад каронавіруса ў адной з мінскіх паліклінік. Прышчапляюць беларусаў расійскай вакцынай "Спутник V". Яе клінічныя выпрабаванні ў Беларусі прафінансавалі распрацоўшчыкі.
У выпрабаваннях удзельнічае сто чалавек, але палова ўдзельнікаў атрымае не вакцыну, а плацэба. Што дакладна ўводзілася кожнаму з добраахвотнікаў, стане вядома пасля завяршэння выпрабаванняў.
Атрымліваць вакцыну беларусы будуць у васьмі медустановах.
Як заявіў раней в.а. міністра аховы здароўя Беларус Дзмітрый Піневіч, жаданне ўдзельнічаць у выпрабаваннях выказалі каля чатырох тысяч беларусаў.
Ён паведаміў, што, па ўмовах эксперыменту, вакцына ўводзіцца ў першы дзень, затым паўторна праз 7-14 дзён. Паводле яго слоў, рэакцыя на вакцыну такая ж, як на любыя іншыя падобныя прэпараты, у першую чаргу можа падвысіцца тэмпература цела.
Глядзіце на відэа, як першыя беларускія добраахвотнікі атрымліваюць прышчэпку ад каронавіруса.