Відэа

Трэці выпуск чацвёртага сезона "Ты Супер!"

Тэлеканал НТБ разам з Міжнародным агенцтвам і радыё Sputnik праводзіць чацвёрты сезон музычнага праекта "Ты Супер!". Глядзіце на відэа трэці выпуск вакальнага конкурсу.
Sputnik

У папулярным конкурсе ў бягучым годзе ўдзельнічаюць 58 хлопчыкаў і дзяўчынак з Расіі, Грузіі, Азербайджана, Абхазіі, Кыргызстана, Беларусі, Эстоніі, Украіны і Малдовы. Сярод іх будуць і новыя выканаўцы, і фіналісты мінулых сезонаў.

Як праект "Ты супер!" мяняе жыцці і хто можа стаць пераможцам?

Беларусь на конкурсе прадстаўляе Маша Хархаль з Бабруйска, у мінулым сезоне яна ўразіла ўсіх пранізлівым выкананнем песні "Навек" Паліны Гагарынай.

У журы праекта - вядомыя расійскія зоркі: Дыяна Арбеніна, Аляксей Вараб'ёў, спявачка Ёлка і кампазітар Ігар Крутой.

Нагадаем, у першым выпуску шоў прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая раней двойчы ўдзельнічала ў конкурсе. Таленавітая дзяўчына распавяла і некаторыя падрабязнасці сваёй далейшай творчай кар'еры.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.