10:20 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Культура

Даша Чарнова выступіла на адкрыцці чацвёртага сезона "Ты Супер!" - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (83)
1010
© Sputnik

Беларуска, удзельніца двух сезонаў праекта НТБ і Sputnik, пераехала ў Маскву і вучыцца ў Ларысы Долінай. Падрабязнасці глядзіце на відэа.

Напярэдадні стартаваў чацвёрты сезон вакальнага конкурсу тэлеканала НТБ пры падтрымцы Міжнароднага агенцтва і радыё Sputnik "Ты Супер!". У гэтым годзе ў ім другі раз удзельнічае Маша Хархаль з Бабруйска.

Запрошанай госцяй на першым канцэрце стала яшчэ адна беларуская ўдзельніца - Даша Чарнова. Яна выканала песню, якую напісаў канцэртмайстар праекта і педагог па вакале Аляксандр Сцёпін.

Даша Чарнова двойчы ўдзельнічала ў праекце "Ты Супер!". З тых часоў яе жыццё змянілася, яна пераехала ў Маскву і вучыцца на другім курсе Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры ў народнай артысткі Расіі Ларысы Долінай.

"Дзякуй вялікі за гэта праекту "Ты Супер!", тэлеканалу НТБ і інфармацыйнаму агенцтву Sputnik. Мара спраўдзілася", - сказала Даша.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (83)
Тэги:
Конкурс "Ты супер!", НТБ (тэлеканал)

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы