МІНСК, 7 кас - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі растлумачыла, каго будзе лічыць кантактамі першага ўзроўню, пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба ведамства.
Міністэрства ўнесла змены ў пастанову Саўміна "Аб увядзеннi абмежавальнага мерапрыемства" ад красавіка бягучага года, у якім вызначаўся парадак увядзення самаізаляцыі на перыяд пандэміі каронавіруса.
Кантактамі першага ўзроўню будуць лічыць тых грамадзян, якія знаходзіліся ў цесным кантакце з заражаным COVID-19, на працягу чатырох дзён да таго, як у яго з'явіліся сімптомы захворвання, а таксама на працягу дзесяці дзён пасля іх праявы.
"Цесным кантактам" у дадзеным выпадку лічыцца ўзаемадзеянне на працягу не менш за 15 хвілін на адлегласці аднаго метра без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.
Калі гаворка ў дадзенай сітуацыі ідзе пра дзяцей да дзесяці гадоў, якія наведваюць установы сярэдняй або дашкольнай адукацыі, іх вырашана лічыць кантактам другога ўзроўня. Яны з'яўляюцца таксама кантактамі другога ўзроўню, калі кантактавалі з чалавекам, у якога COVID-19 працякае ў бессімптомнай форме, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забора ў яго матэрыялу для даследавання на наяўнасць інфекцыі па месцы вучобы.
У Беларусі па стане на 6 кастрычніка было зарэгістравана 81 тысяча 90 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.