МІНСК, 13 кас - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 84 тысячы 524 чалавекі са станоўчым тэстам на каронавірус, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
"Паправіліся і выпісаныя 77 тысяч 797 пацыентаў, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 906 чалавек", - прывялі дадзеныя за 13 кастрычніка ў ведамстве.
З учорашняга дня ў краіне на каронавірус захварэлі яшчэ 526 чалавек, пяць пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 памерлі.
Усяго з моманту пачатку пандэміі беларускія лабараторыі правялі 2 095 917 тэстаў.