Белстат распавёў, якія прадукты беларусы ядуць часцей за ўсё. І гэта не бульба

У спісе лідараў - "малочка", на душу насельніцтва прыпадае 247 кіло ў год, за ёй ідуць курыныя яйкі і бульба.
Sputnik

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў цікавыя факты пра беларусаў да Сусветнага дня харчавання. Паведамляецца, што наша краіна па аб'ёме вытворчасці жыта займае пятае месца ў свеце, бульбы - 11 месца, грэчкі - 12, цукровых буракоў - 14.

Сляпы эксперымент: якая бульба смачнейшая - ад прэзідэнта ці з крамы?

Аднак у беларусаў гэтыя прадукты аказаліся не самымі папулярнымі. У 2019 годзе часцей за ўсё яны елі курыныя яйкі - іх на душу насельніцтва прыйшлося 264 штукі. У спіс папулярных прадуктаў трапіла малочная прадукцыя (246 кг на душу насельніцтва) і бульба (175 кг на душу насельніцтва). Менш беларусы елі садавіну і мяса - па 97 кг на душу насельніцтва.

Па ацэнцы Белстата, амаль трэць сваіх сродкаў насельніцтва расходуе на куплю прадуктаў харчавання.

На пачатак года ў Беларусі працавалі 17 тысяч харчовых магазінаў. У сярэднім на 10 тысяч насельніцтва прыходзілася 18 гандлёвых "кропак" з прадуктамі харчавання. Найбольшую долю ў рэалізацыі склалі тавары айчыннай вытворчасці - 77,2%, імпартных было 22,8%.

У 2019 годзе па індэксу харчовай бяспекі, які вымярае палітыку дзяржаў і эфектыўнасць працы іх устаноў у сферы харчовай бяспекі, Беларусь займала 36 пазіцыю сярод 113 краін.