Відэа

Сляпы эксперымент: якая бульба смачнейшая - ад прэзідэнта ці з крамы?

Падпісацца
Вядучы радыё Sputnik Вячаслаў Шарапаў узяўся з заплюшчанымі вачыма даць ацэнку прэзідэнцкай бульбе і пагадзіўся на сляпую дэгустацыю.

Прыкладна паўгода таму прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну чатыры мяшкі бульбы. У падарунак высокапастаўленаму калегу адправіліся бульба "Вектар", якая падыходзіць для адварвання, бульба "Маніфест" - яна добрая для дранікаў. Бульба "Нара" - самая прыгожая з тых, што вырошчвае прэзідэнт. А "Рубін" добра захоўваецца.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем на ўборцы ўраджаю бульбы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка дрэннага не параіць: як вырасціць бульбу "як у Бацькі"

Прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант тады расхваліла прэзент, сказала, што самая лепшая, супер-элітная бульба - з прэзідэнцкага агарода.

Карэспандэнты Sputnik адварылі "Вектар" для вядучага радыё Sputnik Вячаслава Шарапава. А на суседнюю талерку паклалі звычайную бульбу з крамы. Вячаславу было даручана важнае заданне: усляпую параўнаць густ двух гэтых страў - варанай прэзідэнцкай і варанай крамнай бульбы.

Ад вядучага Sputnik мы чакалі бесстаронняга рэзюмэ - ён павінен быў вызначыць, якая бульба смачнейшая. Ці так добры той "Вектар", які Лукашэнка прэзентаваў Пуціну? Што гэта за "Маніфест" і з чым яго ядуць?

Вячаслаў да справы падышоў сур'ёзна і свядома. Разумеючы, што другога дубля не будзе і што самую смачную бульбу трэба вызначыць з першага разу і прытым зусім справядліва, ён узяўся за справу.

Бульба па левую руку ад Вячаслава падалася яму залішне вадкай. Бульба па правую нараканняў не выклікала. А каб даведацца, які з гэтых гатункаў - ад прэзідэнта, глядзіце відэа Sputnik.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0