Мінабароны пра павесткі, што прыходзяць на электронную пошту: гэта фэйк

Па звестках ведамства, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі на пошту беларусам рассылаюць лісты аб абавязковай яўцы ў ваенкамат ад імя Мінабароны.
Sputnik

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі абвергла сапраўднасць рассыланых беларусам на электронную пошту павестак у ваенкамат, пра гэта заявілі ў прэс-службе ведамства.

Прызыў-2020: ці будуць набіраць тэрміноўцаў у брыгаду спецназа 3214

"Паведамленне ад імя ваеннага ведамства, якое рассылаецца па электроннай пошце з адраса info.mil.by@yandex.by і распавядае аб яўцы ў ваенкамат не з'яўляецца сапраўдным. Адрас не належыць Мінабароны", - распавялі там.

У Мінабароны нагадалі, што абавязкі грамадзян па выкананні вайсковага абавязку пералічаныя ў законе "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе", а не ў законе, які згадваецца ў фэйкавых паведамленнях.

У ведамстве падкрэслілі, што грамадзян выклікаюць у ваенкамат ці іншы орган, які ажыццяўляе воiнскi ўлiк, толькі персанальнымі павесткамі, у якіх паказваецца не тэлефон даверу дзяржорганаў, а тэлефон службовай асобы органа, які выклікае грамадзяніна.

"Калі ў вас узнікаюць пытанні, калі ласка, звяртайцеся за растлумачэннем ў ваенкамат па месцы жыхарства", - парэкамендавалі ў Мінабароны.

Нядаўна ашуканцы рассылалі беларусам фэйкавыя лісты ад імя Міністэрства аховы здароўя аб прымусовай вакцынацыі ад карнавіруса. У міністэрстве папярэдзілі, што ніякіх лістоў не рассылаюць, і нагадалі, што ўдзел у клінічных выпрабаваннях магчыма толькі на добраахвотнай аснове пасля правядзення маштабнага медыцынскага абследавання.