Відэа

Як прайшоў Марш народнага ўльтыматума ў Мінску - відэа

Марш прайшоў у апошні дзень ультыматума, які абвясціла экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская. Знаходзячыся за мяжой, яна заклікала ўсіх беларусаў на агульнанацыянальную забастоўку ў выпадку невыканання ўмоў, сярод якіх адпусціць палітвязняў.
Sputnik

Марш народнага ўльтыматума прайшоў у Мінску. Мітынгоўцы пачалі збірацца прыкладна ў 14 гадзін у цэнтры горада, адкуль калона рушыла ў бок стэлы "Мінск - горад-герой".

Ад стэлы калона адправілася па праспекце Машэрава і далей па вуліцы Багдановіча да плошчы Бангалор. Адтуль яны павярнулі ў бок праспекта Незалежнасці, але дарогу ім перагарадзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Мітынгоўцы не пайшлі на сутыкненне і адправіліся назад да плошчы Бангалор. Тут калона падзялілася: частка пратэстоўцаў адправілася ў бок вуліцы Багдановіча і пачала разыходзіцца, другая прайшла па вуліцы Арлоўскай у напрамку Палаца Незалежнасці.

Недалёка ад Палаца Незалежнасці пратэстоўцам дарогу зноў заступіў кардон міліцыі. Удзельнікі акцыі сабраліся разыходзіцца, але адбыліся сутыкненні з сілавікамі. У дачыненні да ўдзельнікаў пратэсту былі ўжытыя спецсродкі, сярод якіх светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі.

Паводле звестак МУС, удзельнікі маршу кідалі бутэлькі і камяні ў цэнтральнае РУУС на Арлоўскай вуліцы. Сутыкненні адбыліся недалёка ад гэтага месца.

У сталіцы затрыманы, па дадзеных МУС, больш за 120 пратэстуючыхпратэстоўцаў. Назваць дакладную колькасць затрыманых і ацаніць масавасць нядзельнага маршу ў міністэрстве паабяцалі ў панядзелак. Глядзіце на відэа, як гэта было.